2008-10-31 14:16:40

9-ці немаўляткам выратавала за 3 гады існавання "Вакно жыцця", якое ў Кракаве адчынілі законніцы Каоітас. Яны, накшталт рымскага, стварылі абагравальнае акно-прыёмнік для "падкідашаў".


9-м немаўляткам аказалася кволая дзяўчынка, якую адразу ж даставілі ў аддзяленне неанаталёгіі універсітэцкай клінікі Кракава. За дзень стан наванароджанай стабілізаваўся, і зараз падшукоўваецца сям'я, якая яе ўдачарыць.
" Вакно жыцця" мае герб Папы Яна Паўла 2 і знак каталіцкай міласэрднай арганізацыі "Карітас". Цяпер польскі Касцёл вырашыў адчыніць такія "вокны" ва ўсіх буйных гарадах краіны. такім чынам, акрамя канкрэтнай справы выратавання немаўлятак, Царква жадае звярнуць увагу грамадства на жудасную праблему непавагі да зачатага жыцця і нават да жывога маленькага чалавека, якое прыходзіць у свет.







All the contents on this site are copyrighted ©.