2008-10-30 14:00:44

У Горадні адкрыўся Цэнтар беларускай кнігі


Маем гонар паведаміць вам, што выконваем ваша пажаданне — мы адчыняем у Гродна Цэнтр Беларускай Кнігі!
Ідэя наша простая — мы хочам наблізіць да гарадзенцаў выданні беларускіх выдавецкіх ініцыятываў. Мы будзем проста рабіць сваю справу — аператыўна знаёміць вас з новымі беларускімі выданнямі.
У межах Цэнтру беларускай кнігі мы працягнем ладзіць творчыя сустрэчы з вядомымі і перспектыўнымі аўтарамі, выдавецкімі ініцыятывамі, цікавымі кніжнымі праектамі.
Мы падрыхтавалі для вас ужо болей за 200 беларускіх кніг, выдадзеных у Беларусі і за яе межамі. У тым ліку працы, выдадзеныя «Гарадзенскай Бібліятэкай», «Бібліятэкай «Бацькаўшчыны», «Кнігарняй «Наша Ніва» і многімі іншымі «першадрукарамі».
Пазнаёміцца з выданнямі вы можаце штобуднідзень ад 10 да 18 гадзіны па адрасе: Гродна, Будзённага, 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Звяртаемся таксама да ўсіх незалежных, і не толькі, выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў з прапановай супрацоўніцтва — выкарыстайце магчымасць для папулярызацыі сваіх выданняў ў Гродна. Звяртайцеся — zasvabodu.hrodna@gmail.com








All the contents on this site are copyrighted ©.