2008-10-30 14:00:58

Расія: Патрыярх Аляксей ІІ сустрэўся з французскім кардыналам Андрэ Труа


«Нашыя Цэрквы маюць многа супольнага, між іншым тое, што зазналі перасьледаваньні ў выніку рэвалюцыі»- прыпомніў гэта Патрыярха Масквы ды Усяе Расіі Аляксей ІІ ў размове з арцыбіскупам Парыжа і старшынёю Канфэрэнцыі Біскупаў Францыі кардыналам Андрэ Труа, якога прыняў 29-га кастрычніка ў сваёй рэзыдэнцыі ў манастыры Сьвятога Даніла.
Далей ў сваёй прамове ў часе сустрэчы кіраўнік Рускае Праваслаўнае Царквы указаў падобную долю абедзьвух Цэркваў: Каталіцкага Касьцёла ў Францыі ды Праваслаўнае Царквы ў Расіі. Былі яны перасьледаваныя і пад гэтым оглядам рэвалюцыі: тая французская з 1789-га году ды кастрычніцкая з 1917-га ёсьць да сябе падобныя. «Думаю, што гістарычнае дасьведчаньне абедзьвух Цэркваў можа стаць з адною прычын нашага супрацоўніцтва»- сказаў Патрыярх Аляксей ІІ. Прадказаў, што намерваецца адведаць Францыю ў 2010-м годзе з нагоды сьвяткаваньня Году Расіі ў гэтай краіне.
Кардынал Андрэ Труа са свайго боку прыпомніў гісторыю манастыра на Салаўках, які ў сталінскім пэрыядзе быў заменены на канцэнтрацыйны лагер. Падзякаваў гаспадару сустрэчы за магчымасьць адведаньня гэтага месца, ў якім загінула мучаніцкаю сьмерцю многа праваслаўных сьвятароў і законннікаў. На заканчэньне Мітрапаліт Парыжа выказаў таксама жаданьне далейшага разьвіцьця кантактаў паміж Каталіцкім Касьцёлам Францыі а Рускаю Праваслаўнаю Царквою.








All the contents on this site are copyrighted ©.