2008-10-30 14:02:12

2 euro У Ватыкане на манетным двары -Zecca - адчаканена манета, прысвечаная году святога Паўла, які адзначае Касцёл па ўсім свеце. Яе можна заказаць у бюро філатэліі і нумізматыкі Ватыкана, падпісаўшыся на спецыяльны абанемент.


Намінал манеты, якая адбіта 22 кастрычніка, - 2 Еўра. Кошт праз абанемент - 14 Еўра плюс паштовыя выдаткі. На адным баку манеты - яе вартасць нв фоне карты Еўропы. на аьбаротным - сцэны з навернення апостала паганаў святога Паўла. Злева ў крузе надпіс "Горад Ватыкан", а справа яшчэ адзін "Прысвячаецца году святогша Паўла".
Як расказвае нумізматычны музей горада-дзяржавы Ватыкан( таксама і ў онлайн-памеры), першыя папскія мемарыяльныя манеты з'явілія ў 7 стагоддзі за часоў папаў Рыгора і Захарыя. Аднак навукоўцы дагэтуль не вырашылі. ці гэта манеты ці медалі. Большасць зыходзіцца на думцы, што першаю сапраўднаю разменнаю манетай з' яўляецца перыяд ад 772 па 795 год у праўленне папы Адрыяна Першага.
Што тычыцца сучаснасці, яшчэ ад 1998 году ЕС прадставіла Ватыкану выпускаць свае Еўра. Аднак першыя як сродак плацёжу з'явіліся ад студзеня 2002 году. У адпаведнасці з рашэннем Міністраў фінансаў еўразоны, ад 2004 году Ватыкан мае права чаканіць манеты на суму ў мільён еўра.







All the contents on this site are copyrighted ©.