2008-10-27 14:28:41

Заканчэньне Сыноду Біскупаў у Ватыкане


У нядзелю 26-га кастрычніка, перад паўднём, Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў Сьвятую Імшу на заканчэньне 12-га Звычайнага Зграмаджаньня Сыноду Біскупаў. У сваім казаньні Папа падкрэсьліў, што пасьпяховасьць эвангэлізацыі Касьцёла залежыць ад таго, на сколькі ёсьць ён услуханы ў Божае Слова. У перакананьні Сьвяцейшага Айца Сынод зрабіў больш уражлівым Касьцёл на патрэбу лепшага пазнаньня Сьвятога Пісаньня і больш глыбокай зажыласьці са Словам Божым. У годзе Сьвятога Паўла кожная хрысьціянская супольнасьць павінна пачуць і ўзяць сабе да сэрца асьцярогу Апостала Народаў: “І гора мне, калі я не абвяшчаю Эвангэльля”.
“Так многа людзей, часамі не здаючы сабе нават з гэтага справы, шукае Хрыста і Яго Эвыангэльля- сказаў Папа. Так многа патрабуе адшукаць у Ім сэнс свайго жыцьця. Яснае і супольнае сьведчаньне жыцьця паводле Слова Божага, пацьверджанага Ісусам, стаецца затым неабходным крытэрыям праўдзівасьці місіі Касьцёла. Трэба падтрымліваць намаганьні аб перадаваньні веры пры дапамозу Слова Божага таксамам і тым, якія нам “далёктя”, асабліва калі шчыра шукаюць сэнсу жыцьця. “Яшчэ іншымі роздумамі хацеў-бы тут падзяліцца- працягваў Сьвяцейшы Айцец- але абмяжуюся толькі да падкрэсьленьня факту, што ўпрывілеяваным месцам, у якім гучыць Слова Божае, што будуе Касьцёл, зьяўляецца несумленна Літургія. У Літургіі відаць ясна, што Біблія ёсьць кнігаю народу і для народу. Спадчынаю, Запаведам перададзеным чытаючым, каб сёньня ў сваім жыцьці ажыцьцяўлялі гісторыю збаўленьня, аб якой сьведчаць Пасланьні. Біблія астаецца Жывою Кнігаю ў народзе, які Яе чытае. Народ жа не можа існаваць без Кнігі, бо ў ёй знаходзіць рацыю свайго існаваньня, сваё пакліканьне і тоеснасьць. Гэтую ўзаемную прыналежнасьць народу і Сьвятога Пісаньня ўшаноўваецца ў кожным літургічным зграмаджаньні, якое пры дапамозу Сьвятога Духа слухае Хрыста, таму што гэта Ён прамаўляе, калі ў Царкве чытаецца Сьвятое Пісаньне. Сьвятое Пісаньне і Літургія маюць затым гэтую самую мэту, менавіта весьці народ да дыялогу з Госпадам. Слова Божае, якое выйшла з вуснаў Божых і аб якім даюць сьведчаньні Сьвятога Пісаньня, вяртаецца да Яго ў малітоўнай постаці адказаў народу”
Гаворачы аб працах Сыноду Папа ўспомніў таксама біскупаў, якія не здолелі прыбыць у Рым.
RealAudioMP3
Асаблівыя словы накіроўваю цяпер да біскупаў Кітаю, якія не маглі быць прадстаўлянымі на гэтым сынадальным зграмаджаньні. Жадаю тут у іх імені падзякаваць Богу за іхнюю любоў да Хрыста, іхняе абьяднаньне з Паўсюдным Касьцёлам ды іх вернасьць Наступніку Сьвятога Пятра”.
На заканчэньне казаньня Бэнэдыкт 16 абвясьціў, што ў месяцы сакавіку 2009-га году адведае з душпастырскім візытам Камэрун. Касьцёлу на Чорным Кантынэнце перадасьць там “Instrumentum laboris” будучага спэцыяльнага зграмаджаньня Сыноду Біскупаў, які будзе прысьвечаны менавіта Афрыцы. Апрача Камэруну Папа адведае таксама Анголу ў сувязі з 500-ю гадавінаю эвангэлізацыі гэтае паўднёва-афрыканскае краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.