2008-10-25 10:09:24

Сынод Біскупаў: заключнае пасланьне



Удзельнікі 12-га Агульнага Зграмаджаньня Сыноду Біскупаў зацьвердзілі тэкст канчатковага пасланьня прац Сыноду. Як сказаў Ватыканскаму Радыё ксёндз прафэсар Вальдэмар Хростоўскі, пасланьне мае вельмі ўрачысты характар, хаця “гаворыць аб звычайных справах”. Падзяляецца на чатыры часткі.
Пасланьне паказвае Сьвятое Пісаньне як голас Бога, які накіраваны да нас. Як вобраз, які знайшоў сваё асаблівае адбіцьцё ў Ісусе Хрысьце. Паказвае Касьцёл як дом Сьвятога Пісаньня. За тое чацьвёртым вобразам- сказаў прафэсар Хростоўскі- ёсьць вуліцы, якія зьяўляюцца апораю для місій, распаўсюджваньня і пазнаваньня Сьвятога Пісаньня ў сьвеце. Усё гэтае ёсьць простым: голас, вобраз, дом, вуліцы. Але менавіта сабраньне тых усіх сымбаляў у адно паказвае, што Сьвятое Пісаньне мае заўсёды штосьці сказаць сучаснаму чалавеку кожнага пакаленьня- перадаваньне гэтае праўды заўсёды вельмі важнае- закончыў ксёндз Хростоўскі.








All the contents on this site are copyrighted ©.