2008-10-25 10:28:20

Патрыярх Аляксей ІІ супраць адкіненьня хрысьціянства з эўрапейкай Канстытуцыі


Патрыярха Масквы ды ўсяе Русі гаварыў аб гэтым на паседжаньні рады царкоўна-навуковага цэнтра “Праваслаўная Энцыклапэдыя”. Паседжаньне адбылося ў маскоўскім саборы Хрыста Збавіцеля ў чацьвер 23-га кастрычніка.
“Я ўпэўнены, што рашэньне ад адкіненьні з канстытуцыі абьяднанае Эўропы заметкі аб яе хрысьціянскіх каранях не мае ніякіх асноў”- сказаў Маскоўскі Патрыярх. “Рашэньне прынятае некалькі гадоў таму назад Эўрапэйскім Парламантам запярэчвае гістарычнай праўдзе”- дадаў Аляксей ІІ. Кіраўнік рускага праваслаў”я падкрэсьліў, што важным момантам будзе 1700-т годдзе Міланскага эдыкту выдадзенага імпэратарам Канстантынам Вялікім, які прызнаў легальнасьць хрысьціянства на тэрыторыі Рымскае Імпэрыі. Гэтая гадавіна, якая прыпадае ў 2013-м годзе “станецца сьвятам важным для ўсіх людзей: праваслаўных, католікаў і пратэстантаў”- сказаў Аляксей ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.