2008-10-23 14:22:56

Хрысьціянска-музульманскі сіпозыум у Брусэлі


Станоўчы прыклад супрацоўніцтва хрысціянаў і мусульман дэманструюць прадстаўнікі дзвюх рэлігій у Бруселі (Бельгія), якія ўдзельнічаюць у канферэнцыі, што адбываецца з 20 па 23 кастрычніка 2008 г. Канферэнцыя арганізавана экуменічнай Камісіяй па справах адносінаў з мусульманамі ў Еўропе ў межах Еўрапейскага года Міжкультурнага дыялогу.

У Брусель былі запрошаны прадстаўнікі ісламу з усяго кантыненту. Разам з хрысціянамі яны дыскутуюць пра ролю рэлігіі ў грамадскім жыцці асобных краін, пра свае ўзаемаадносіны, а таксама пра тое, як да вызнаўцаў абедзвюх рэлігій ставяцца тыя, хто не верыць. На пасяджэнні таксама ўзнімаецца такая складаная праблема, як рэлігійны фундаменталізм.








All the contents on this site are copyrighted ©.