2008-10-23 14:23:54

Фінансы Ватыкану ў добрым стане


Цяперашні фінансавы крызіс ёсьць, перад усім крызісам даверу, ніхто нікому ўжо не давярае- так гаворыць кіраўнік Ватыканскага Банку. Прафэсар Анджэлё Калёя даў інтэрв”ю італьянскаму тыднёвіку “Фамілія Крыстяна”. Грошы гэта давер- тлумачыць італьянскі фінансіст. І дзеля гэтага распараджаньне імі мусіць быць ўвесь этычна. Калі ёсьць накш, інвэстары ці звычайныя людзі трацяць давер і ўпадаюць ў паніку. У яго перакананьні вынікі крызісу могуць быць вельмі сур”ёзнымі. Пагроза вынікае, перад усім, адтуль, што грошы не даходзяць да малых і сярэдніх прапрыемстваў. Грошы, крэдыты ёсьць нічым кроў. Калі на час не дойдуць да прадпрыемстваў, эканоміка пачынае паміраць. Гэта менавіта таму першы раз у амэрыканскай гісторыі фэдэральныя рэзэрвы былі накіраваныя проста да фірмаў, без пасрэдніцтва банкаў.
Міма крызісу Ватыканскі Банк маецца добра. “Нашыя інвэстыцыі ёсьць яснымі, пэўнымі і этычнымі- сказаў прафэсар Колоя—ніякіх спэкуляцый, ніякіх прыбыткаў, якія паходзяць з выкарыстоўваньня непаўналетніх ці гандлям зброяю. Нічога з гэтых рэчаў. Я магу проста сказаць, што ў нашых інвэстыцыях мы“пад высокай маркай”- запэўнівае кіраўнік Ватыканскага Банку.








All the contents on this site are copyrighted ©.