2008-10-22 13:48:54

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 22-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец зноў гаварыў на сёньняшняй аўдыенцыі пра Апостала Паўла. Папа затрымаўся над навучаньнем Сьвятога Апостала Паўла на тэму ролі Уваскросшага Хрыста ў таямніцы Збаўленьня
RealAudioMP3
Апостал не пісаў Эвангэльля, якое паведамляла б аб паасобных фактах з жыцьця Ісуса. Засяроджваўся над тым, каб Хрысьціянскія Супольнасьці, якія ўзьнікалі, набліжаць да Хрыста, Які на векі ёсьць Жывым Госпадам.
Спасылаючыся да Старога Запавету- зноў сказаў Бэнэдыкт 16—Павал даказвае, што Хрыстос існаваў адвечна ў еднасьці з Айцом. А калі надыйшла поўня часу паслаў Бог Сына Свайго, народжанага ад Дзевы, народжанага пад Законам, каб адкупіў тых, якія пад Законам, каб мы змаглі атрымацьц прыбранае Сыноўства Дзяцей Божых”.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.