Найбольш каштоўныя рукапісы Афонскага манаства пераносяцца на электронныя носьбіты.
У праекце канцэрна "ОТЭ" ужо ўдзельнічаюць тры манастыры і адзін скіт
Нямецкаму Тэлекому належыцца чвэрць акцый грэцкага канцэрна. Разам яны праклалі
65 км па сушы і 40 - над вадой кабелі і правады ў вельмі складанай перасечанай
мясцовасці да святой гары Афон. Дык насельнікі атрымалі прамы доступ у "Інтэрнет".
У мейсцы Карэа - сталіцы манаскай грамады - сетка падмацняецца праграмным забеспячэннем
2-х вядучых фірм. Яго пастаўляе галоўным чынам амерыканская кампанія Аперта. Усталяваныя
6 станцый на сонечных батарэях. Такім чынам, праз кароткі час усе манастыры Афона
будуць мець доступ ў сусветную сетку. Новыя сродкі палепшаць і тэлефонную сувязь.
Па праекце канцэрна "ОТЭ" на электронныя носьбіты будуць перанесеныя не толькі манускрыпты,
але й іконы, фрэскі, іншыя непаўторныя каштоўнасці Святой гары Афон. 10 працэнтаў
будзе даступна для ўсіх карыстальнікаў Інтэрнету.