2008-10-21 14:11:09

На Радзіме сьвятара-пакутніка Уладзіміра Хрышчановіча ўшануюць 75-ць гадавіну з ягонае сьмерці


Святар-пакутнік Уладзімір Хрышчановіч, далучаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускай Праваслаўнай Царквой 28 кастрычніка (15 кастрычніка ст. ст.) 1999 г. у Саборы 23-х новых пакутнікаў, клірыкаў Мінскай епархіі першай паловы ХХ ст., нарадзіўся ў 1895 г. у вёсцы Гезгалы Лідскага павету Віленскай губерні ў простай сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Слуцкай Духоўнай вучэльні служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскай царкве в. Горкі Бабруйскага павету Мінскай губерні, а ў 1939 г. быў рукапаложаны ў святарскі сан і служыў у Св-Праабражэнскай царкве в. Языль Старадарожскага раёну Мінскай вобл. У снежні 1932 г. святар быў арыштаваны, яму былі вылучаныя абвінавачванні ў частых богаслужэннях, якія суправаджаліся заклікамі да вернікаў не пакідаць Царквы, верыць у Бога і маліцца Госпаду. На допытах ён наўпрост заявіў, што незадаволены палітыкай савецкай улады. Ён пісаў да сваёй жонкі і дзяцей з турмы: "Спяшаюся павіншаваць вас з Новым годам, з новым шчасцем. Дай Бог ператрываць вам усе цяжары і скрухі ад злых людзей і падкопаў дыявала, які паўстаў знішчыць нас. Усявышні не дапусціць гэтага і дапаможа нам перацярпець усе цяжары і скрухі крыжа. Прашу вас не забывацца Бога, ад Якога ўсё залежыць усё". Паводле справы "клірыкаў і міранаў царквы Праабражэння Гасподняга в. Языль, 1932 г." прысуджаны да растрэлу 12 лютага 1933 г., прысуд прыведзены ў выкананне ў хуткім часе - з а. Уладзімерам былі растарляныя і другія служкі языльскай царквы, а ягоная сям'я саслана на поўнач.
Святара-пакутніка Ўладзімера Хрышчановіча называюць па месцы ягонага нараджэння Гязгальскім, у час жа ягоных пакутаў за веру Хрыстову гэта вёска знаходзілася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая была далучаная да Савецкага Саюзу толькі ў 1939 г. і не пацярпела такіх масавых вынішчэнняў рэлігіі, якія давялося пабачыць Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы ў 1930-я гг.
Нядаўна у храме ў гонар гэтага святога (храм знаходзіцца на тэрыторыі папраўчай калоніі-пасялення вёскі Гезгалы Дзятлаўскага раёну Гродзенскай вобл.) пачнецца Боская літургія, якую ўзначаліць архіеп. Навагрудскі і Лідскі Гурый. А 13.00 адбудзецца Хрэсны ход з іконай святога ад крыжа, што знаходзіцца побач з дзіцячам лагерам "Ластаўка" да дому, дзе нарадзіўся і жыў пакутнік Уладзімір. Там адбудзецца малебен святому і асвячэнне памятнага знаку.







All the contents on this site are copyrighted ©.