Пасланьне Бэнэдыкта 16 на Сусьветны Дзень Мігрантаў і Бежанцаў
Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, які будзе адзначацца 19 студзеня 2009 г., павінен
стаць «для ўсіх стымулам жыць у паўнаце братэрскай любові, без якіх-небудзь адрозненняў
і дыскрымінацый, каб мы былі ўпэўненымі, што кожны, каму мы патрэбны, з’яўляецца нашым
бліжнім і што мы можам дапамагчы яму», — заклікае Бэнэдыкт XVI у Пасланні на 95 Сусветны
дзень, сканцэнтраваным на тэме «Святы Павел — вандроўнік, „Апостал язычнікаў“».
Пантыфік
нагадвае, што і сёння, «у эпоху глабалізацыі, місія Касцёла і кожнага ахрышчанага
„таксама“ звернута да шматкаляровага сусвету мігрантаў, — да студэнтаў-іншаземцаў,
мігрантаў, што шукаюць прыстанішча, выгнаннікаў, якія эвакуіраваны, — у тым ліку і
тых, хто з’яўляецца ахвярамі сучасных формаў рабства». «Ці можна не пайсці насустрач
патрэбам тых, хто, фактычна, з’яўляецца самым слабым і безабаронным, знаходзіцца ў
хісткім і няўпэўненым становішчы і часта адкінуты грамадствам?» Бэнэдыкт XVI просіць
для іх «прыярытэтнай увагі».