2008-10-20 13:09:07

Манаскае жыццё - каштоўная скарбонка для Царквы. Гэта чарговы раз сцвердзілі біскупы УГКЦ


Дэкрэт аб падвышэнні ролі манаства у структуры служэння і аб ягонай асаблівай місіі быў прыняты нядаўна на Сынодзе грэка-каталіцкіх біскупаў у Львове. Цяпер ён падпісаны кардыналам Любамірам гузарам, галавою УГКЦ. Дэкрэт заклікае ўсіх людзей, якія прынялі на сабе сан манаскага паслугоўвання Божаму народу, асабліва ўважліва ветліва выконваць місію там, дзе Царква яшчэ не мае стабільных структур і храмаў, ці-то на тэрыторыі Ўкраіны, ці па-за межамі. Канкрэтызацыя - у адпаведнасці з абставінамі на месцах і магчымасцямі саміх манахаў іманашак - будзе весціся пад кіраўніцтвам Уладыкі Глеба. Яго ўпаўнаважыў Сынод эффектыўна ажыццяўляць прынятую пастанову.







All the contents on this site are copyrighted ©.