2008-10-20 13:04:40

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў Пампэях


У сваім разважаньні Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што асноўным місійным заангажаваньнем кожнага хрысьціяніна ёсьць малітва. “У месяцы кастрычніку, місійным і ружанцовым месяцы, як жа многа верных і як многа царкоўных супольнасьцей адгаворваюць Ружанец у намеры місіянароў і эвангэлізацыі- сказаў Папа. Дзеля гэтага цешуся, што менавіта сёньня я знаходжуся тут, у Пампэях, у найважнейшым санктуарыі Ружанцовай Божай Маці. Такім чынам магу падкрэсьліць, што асноўным місійным заангажаваньнем кожнага з нас ёсьць менавіта малітва. Цераз малітву падрыхтоўваецца дарогу Эвангэльлю. Дзякуючы малітве сэрцы адкрываюцца на таямніцу Бога а розумы падрыхтоўваюць да прыняцьця Слова Збаўленьня”.
Сьвяцейшы Айцец спаслаўся таксама да бэатыфікацыйных урачыстасьцей ў Ліс”е ( Францыя) дзе да хвалы алтароў былі паднесеныя бацькі Сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса. Дзякуючы іхняму сьведчаньню і малітве ў цішыні законнае клаўзулі, Патронка Місій адкрыла сваё пакліканьне быць любоў”ю ў сэрцы Касьцёла.
RealAudioMP3
Думаючы аб бэатыфікацыі сужонцаў Мартэн, жадаю ўспомніць яшчэ адзін намер, вельмі дарагі майму сэрцу: менавіта сям”ю, якая мае асноўнае значэньне ў выхаваньні дзяцей да ўнівэрсальнага духа, адкрытага і адказнага за сьвет і яго праблемы, як таксама ў фармаваньні місійных пакліканьняў. Дзеля гэтага, духоўна ідучы сьлядамі пілігрымкі, якую так многа сем”яў зьдзейсьніла месяц таму назад да гэтага Санктуарыя, ўпрошвайма матчынае апекі Найсьвяцейшай Дзевы з Пампэяў над усімі сем”ямі сьвету, думаючы аб 6-й Сусьветнай Сустрэчы Сем”яў, якая адбудзецца ў Мэксыцы ў студзені 2009-га году.








All the contents on this site are copyrighted ©.