2008-10-18 14:46:46

У Рыме прайшоў папярэдні ўрачысты прагляд фільма "Сведчанне", здыманага па кнізе сакратара Папы Яна Паўла 2 кардынала Станіслава Дзівіша.


39 гадоў быў заўсёды побач польскага Папы кардынал Станіслаў. "Помню, пасля аднаго падарожжа Ян Павел 2 прачытаў аб сабе артыкул і сказаў: "Я заслугоўваю горш", і такім чынам падкрэсліў важнасць свабоды. Папа Ян Павел 2 вельмі любіў журналістаў, нават тых, якія пра яго пісалі штосьці дрэннае." Адносна кнігі сваіх ўспамінаў і далейшай яе экранізацыі кардынал сказаў журналістам і ўсім прысутным на праглядзе:"Гэта быў мой абавязак перад Янам Паўлам 2-м, які цярпеў мяне 39 гадоў побач. Быў абавязак перад людзьмі, якія ня хочуць забывацца на яго." Кардынал расказаў гэтым вечарам, што адносіны іх між сабою былі як бы сямейныя: ён у Папу бачыў мудрага айца, а той ставіўся да свайго сакратара як да сына. Калі нехта з прысутных заўважыў, што фільм атрымаўся занадта "польскім". кардынал Дзівіш адказаў:"Ян Павел 2 ганарыўся тым, што ён паляк і казаў, што жадае служыць Царкве па-польску, бо не забываўся нагадваць ,што польская Царква падрыхтавала да гэтага найвысокага паслугоўваня".







All the contents on this site are copyrighted ©.