2008-10-18 11:07:39

Сынод Біскупаў: першыя справаздачы з прац у групах


Менавіта з удзелам Папы 17-га кастрычніка вяла працы Гэнэральная Кангрэгацыя Сыноду Біскупаў. Прадстаўлена на ёй справаздачы з прац , што былі ведзеныя ў малых групах. Сярод многіх прапаноў знайшліся, між іншым, заахвочваньні да чытаньня Сьвятотга Пісаньня ў сям”і ды ў парафіі; ствараньне малых біблійных груп, заахвочваньні да арганізаваньня Біблейскіх Тыдняў . Былі таксама прапановы падтрымліваньня прац над тлумачэньнем Бібліі ў іншыя мовы ды зарганізаваньне Сусьветнага Кангрэсу на тэму Слова Божага.
У суботу 18-га кастрычніка ў Зале Сыноду Біскупаў у Ватыкане была адгаворана малітва, на якой былі прысутнымі Папа Бэнэдыкт 16 ды Патрыярха Канстантынопаля Барталамей І-ы. На заканчэньне набажэнства яны зьвярнуліся са сваімі прамовамі да Сынадальных Айцоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.