2008-10-18 14:50:30

Пасля ад'езду прэзідэнта Украіны з Італіі па выніках візіту ў друку паведамлена, што легальна на тэрыторыі Італіі знаходзіцца каля 100 000 грамадзян Украіны. Прыкладна у 5 разоў іх больш на самой справе, - сцвярджаюць эксперты.


У часе знаходжання ў Італіі Віктар Юшчанка сустрэўся таксама з кіраўнікамі украінскіх зямляцтваў у розных гарадах Італіі. Ён ім паведаміў, што ў рамках перамоваў з італьянскімі ўрадаўцамі гаворка ішла і пра ролю украінскай ГК Царквы , якая адыграе аб'ядноўваючую ролю для украінскіх эмігрантаў. Былі асягнутыя некаторыя дамоўленасці па адкрыцці нядзельніых нацыянальных школ пры касцёлах і іншыя крокі для захавання тоеснасці людзей . У часе сустрэчы ў Рыме, на якой былі прысутнымі члены 26 украінскіх арганізацый у Італіі і 15 духоўных асоб Віктар Юшчанка запэўніў, што клопат пра украінцаў за мяжой - адзін з прыарытэтаў дзяржавы і прэзідэнта Украіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.