2008-10-18 14:51:33

Ciноду біскупаў накіраваў сваё прывітанне праваслаўны Патрыярх Румыніі Даніэль.


"Тэма сыноду рымска-каталіцкіх біскупаў - СЛОВА БОЖАЕ Ў ЖЫЦЦІ І МІСІІ ЦАРКВЫ - агульны клопат абедзвюх нашых Цэркваў", - сцвярджае Патрыярх у спецыяльным пасланні да сынадальных айцоў. Увесь бягучы год праваслаўная Царква Румыніі аб'явіла прысвечаным Святому Пісанню і Літургіі. На думку румынскага Ўладыкі гэта паказвае арганічную лучнасць Божага Слова і Эўхарыстыі - адзінай для нас крыніцы .каб наталіць духоўны голад і смагу, характэрныя для сучаснага чалавека. У сваім пасланні каталіцкім братам Патрыярх прыпамінае, што 26 кастрычніка, з выпадку пераасвячання праваслаўнага Патрыярхальнага кафедральнага сабору Бухарэста будзе выстаўляна для адарацыі ветнікаў рэліквія Апостала Паўла. "Мы лічым, - дадае Патрыярх,- што ў еўрапейскім кантэксце, так сёння сэкулярызаваным, МІСІЙНАЯ СМЕЛАСЦЬ Паўла можа натхняць, а малітва ў імя яго - дапаможа нашай дзейнасці". дарэчы, у 12 Генеральнай Асамблеі ў Рыме прымае ўдзел у якасці дэлегата праваслаўны Патрыярх для румынаў Італііі Сілуан.







All the contents on this site are copyrighted ©.