2008-10-14 13:43:08

Экумэнічная сустрэча моладзі ў Брусэлі: пілігрымка з Віцебскай дыяцэзыі


З 29 снежня 2008 г. па 2 студзеня 2009 г. у Бруселі (Бельгія) адбудзецца Еўрапейская сустрэча хрысціянскай моладзі, якую штогод арганізоўвае міжнародная экуменічная супольнасць з Тэзэ (Францыя).


Калі ты верыш у Бога і лічыш сябе хрысціянінам, калі ў цябе ёсць жаданне падзяліцца сваёй верай, надзеяй і сумненнямі з іншымі маладымі людзьмі з Еўропы, калі ты хочаш сустрэць Новы год на малітве, калі табе ад 18 да 34 гадоў, калі ты маеш вольны час з 26 снежня 2008 г. па 5 студзеня 2009 г., мы запрашаем цябе прыняць удзел у Еўрапейскай сустрэчы хрысціянскай моладзі.


Больш падрабязная інфармацыя пра сёлетнюю сустрэчу ў Бруселі глядзі на сайце: http://www.taize.fr/ru


Выезд з Беларусі:
Віцебск — 26 снежня 2008 г. (16.00)
Мінск — 26 снежня 2008 г. (20.00)


Кошт паездкі — 220 еўра.
Кантакты: каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі св. Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок.








All the contents on this site are copyrighted ©.