2008-10-13 13:59:46

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 12-га кастрычніка


Перад заканчэньнем нядзельнае кананізацыйнае Літургіі ўсе вернікі сабраныя на Плошчы Сьвятога Пятра адгаварылі марыйную малітву “Анёл Гасподні”, якую Сьвяцейшы Айцец папярэдзіў прывітаньнямі для ўдзельнікаў кананізацыйных урачыстасьцей. Асабліва вымоўнымі прагучалі словы накіраваныя да пілігрымаў, якія прыбылі на кананізацыю Альфонсы ад Непарочнага Зачацьця
RealAudioMP3
Вернікі з Індыі дзякуюць Богу за тое, што першая дачка іхняга народу цешыцца ўжо публічным культам. Жадаю запэўніць іх аб маіх малітвах у гэтым цяжкім для іх пэрыядзе. Даручаючы Провіду Усемагутнага Бога ўсіх тых, якія змагаюцца за мір і прымірэньне, заклікаю віноўнікаў насільля, каб спынілі гэтыя атакі на хрысьціян ды прылучыліся, разам са сваімі братамі і сёстрамі, да супольнай працы ў карысьць пабудовы цывілізацыі любові”.
На заканчэньне сваёй прамовы Сьвяцейшы Айцец даручыў вернікам адгаворваньне Ружанцовае Малітвы ў намеры прымірэньня і міру ў месцах, дзе дамінуюць цярпеньні і трывога. Папа пералічыў тут Дэмакратычную Рэспубліку Конга, Індыю ды Ірак, у краінах у якіх выбухаюць антыхрысьціянскія хваляваньні.








All the contents on this site are copyrighted ©.