2008-10-11 10:52:35

Сынод Біскупаў абмяркоўваў найважнейшыя пункты прапаведваньня Слова Божага


Вось выступленьні некаторых сынадальных айцоў. Напрыклад, кардынал Поль Кордэс зьвярнуў увагу на тое, што ўплываньне Бібліі выходзіць па-за межы хрысьціянства. Сьведчыць аб гэтым факт, што пасьлядоўнікі іншых рэлігій, напрыклад такія як іслам, індуізм ці буддызм, пастуляту любові бліжняга навучыліся менавіта ад хрысьціян.
Арцыбіскуп Пэццы з Масквы перасьцярог перад разлучаньнем Слова Божага і асобы Ісуса Хрыста. Слова Божае трэба абвяшчаць у такі спосаб, каб рабіла яно прысутным жывую асобу Збавіцеля. Біскуп Юстус з Латвіі прыпомніў мучанікаў Слова Божага з часоў камунізму, калі ў Савецкім Саюзе забаронена было друкаваць Біблію. Людзі на пачатку гісторыі чалавецтва вывучалі Біблію напамяць і перадавалі ўзаемна вусным спосабам. З гэтых часоў асталася на Латвіі вялікая пашана да Сьвятога Пісаньня.
На працах Сыноду выступілі таксама два прадстаўнікі братніх дэлегацый. Пастар Вэльс, прадстаўнік Царквы Вучняў Хрыста за ЗША, падкрэсьліў, што адзінства хрысьціян належыць да сутнасьці пасланьня Слова Божага. Факт, што надалей мы падзеленыя пры эўхарыстычным стале, явіцца як пастаяннае адмаўленьне сілы крыжа, які аздараўляе, абьядноўвае і спалучае усё на зямлі і на небе.
У сваю чаргу, дэлегат Сусьветнай Лютэранскае Фэдэрацыі прыпомніў, што для лютэранаў Сьвятое Пісаньне застаецца найвышэйшым аўтарытэтам ў Царкве. У сваім выступленьні пастар Стэльсэн многа месца прысьвяціў пагрозам рэлігіі з боку фундамэнталізмаў ды грамадзкім пытаньням, такім, як разьвіцьцё Царквы у наступным тысячагоддзі ці праблемы СНІД-у. Зазаначыў пры гэтым, што неабходна шукаць спосабаў лепшае аховы людзей, якія знаходзяцца пад пагрозай быць заражаным вірусам ВІЧ-у, як у сужонстве так і па-за ім.








All the contents on this site are copyrighted ©.