2008-10-11 10:54:59

Стамбул: сустрэча на вярхах праваслаўных ерархаў сьвету


У рамках праваслаўных сьвяткаваньняў Году Сьвятога Паўла, 10-га кастрычніка пачалася ў Стамбуле сустрэча кіраўнікоў Аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў.
Сустрэча адбываецца ў сядзібе Усяленскага Патрыярхату у Фанары. У ёй ўдзельнічаюць, між іншым, прадстаўнікі Патрыярхатаў Александрыі, Антыёхіі, Ерусаліму, а таксама і Масквы. Сярод царкоўных дэлегацый запрошаных Патрыярхам Канстантынопаля ёсьць таксама прадстаўнікі Польскае Праваслаўнае Царквы. Пасьля заканчэньня двухдзённых прац герархіі адслужаць 12-га кастырчніка Сьвятую Імшу ў Царкве Сьвятога Юрыя ў Фанары. Літургіі будзе старшынстваваць Барталамей І-ы, а ўдзельнічаць ў ёй запрошана таксама дэлегацыя з Ватыкану, якую ўзначальвае кардынал Андрэя ді Монтэцэмолё, архіпрэзьбітар Базылікі Сьвятога Паўла за Мурамі. Запросіны да ўдзелу ў сустрэчы прыняў таксама Патрыярх Аляксей ІІ.
У ліпені гэтага году Аляксей ІІ сустрэўся з Барталамеям І-м у рамках сьвяткаваньняў 1020-ці годдзя Хросту Русі. Менавіта тады Маскоўскі Партрырх і быў запрошаны Усяленскім Патрыярхам на гэтую сустрэчу.







All the contents on this site are copyrighted ©.