2008-10-10 13:48:35

Мітрапаліт Кандрусевіч прыймае ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі ў БДУ


10–11 кастрычніка 2008 г. у будынку юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску (вул. Ленінградская, 8) адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальная дзяржаўнасць і еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы» і Круглы стол на тэму «Еўрапейская інтэграцыя і права фінансавых паслуг». У канферэнцыі прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які выступіць з дакладам на тэму «Quo vadis Europa? Хрысціянскія каштоўнасці ў кантэксце еўрапейскай інтэграцыі».


У навукова-практычнай канферэнцыі таксама прымуць удзел выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі вышэйшых навучальных установаў.


У рамках канферэнцыі будуць працаваць наступныя секцыі: «Еўрапейская канстытуцыйная прастора як аснова інтэграцыі», «Еўрапейская інтэграцыя і рух капіталу», «Барацьба з правапарушальнікамі як фактар стабільнага развіцця Еўропы», «Сацыяльнае і працоўнае права ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў», «Праблемы экалагічнай бяспекі ва ўмовах еўрапейскай інтэграцыі».










All the contents on this site are copyrighted ©.