2008-10-09 15:40:06

У Кіеве знаходзіцца дэлегацыя румынскай ГКЦ. Мэтаю візіта ёсць вывучэнне вопыту УГКЦ.


Прадстаўнікі грэкакатолікаў з Румыніі наведваюць Кіеў і Львоў. Узначальвае дэлегацыю уладыка Васіле (Бісаў). У праграме знаходжання на Ўкраіне - сустэча з кардыналам Любамірам гузарам, галавою украінскіх грэка-католікаў, яктаксама з кіраўнікамі царкоўных камісій і членамі Сыноду біскупаў. Румынскія госці зацікаўлены вывучаць вопыт адміністрацыйнай, эканамічнай і заканадаўчай дзейнасці, бо аднядаўна - толькі ў 2006 годзе атрымалі статус Вярхоўнага Арцыбіскупства. Румынская ГКЦ налічвае больш за
700 000 вернікаў і мае 5 дыяцэзій. Перад тым ва ўлонні каталіцкай Царквы Румыніі грэка-католікі існавалі як меньшасць разам з іншымі абрадамі.
Дэлегацыя наведае Украінскі каталіцкі універсітэт і Львоўскую духоўную семінарыю. У гэтую нядзелю, 12, украінскія і румынскія айцы грэкакаталіцкіх Цэркваў разам саслужаць святую Імшу ў храме Дабравешчання Найсвятой Багародзіцы ў Кіеве.







All the contents on this site are copyrighted ©.