2008-10-09 14:21:46

Сынод Біскупаў працягвае свае працы: пачаліся працы ў групах


На пасяджэньнях Сыноду шмат разоў кранаецца ў прамовах сынадальных айцоў тэма казаньняў у часе Сьвятой Імшы. Размоўцы падкрэсьліваюць патрэбу лепшае якасьці гамілій. Падкрэсьлена, што казаньні часта ёсьць занадта доўгія, падрабязныя, што аддаляюцца ад Слова Божага, да якога павінны заўсёды спасылацца. Калі справа ідзе пра пастуляты, каб казаньні былі кароткімі але зьмястоўнымі, прыкладам можа быць сам Сынод Біскупаў, на якім кожны прамоўца мае 5-ць мінуць на сваё выступленьне.
Удзельнікі прац Сыноду гаварылі таксама аб пашыраньні ў Лацінскай Амэрыцы сэктаў, якія цікавяцца Бібліяю, але паясьніваюць яе ў свой субьектыўны і фундамэнталістычны спосаб. Часта іхні празэлітызм можа спалучацца з недахопам добрых каталіцкіх прапаведнікаў. У сучаснай культуры Біблія мала вядомая, сродкі масавай інфармацыі разпаўсюджваюць яе ўпрошчанае тлумачэньне. Сынадальныя Айцы падкрэсьлілі патрэбу чытаньня Сьвятога Пісаньня ў лучнасьці з Традыцыяю і Навучальным Урадам Касьцёла ды з малітваю.
У сынадальнай зале абмеркавана таксама перасьледаваньне хрысьціян у Індыі. Узяў голас румынскі праваслаўны мітрапаліт Ніфон, які прачытаў пасланьне Гэнэральнага Сакратара Сусьветнае Рады Цэркваў пастара Кобіі, ў якім падкрэсьліваецца цэнтральнае месца Слова Божага ў місіі Касьцёла ў сёньняшнім сьвеце, ў якім многа канфліктаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.