2008-10-08 14:14:24

У Ватыкане Сынод Біскупаў працягвае свае працы


Вялікім рэхам у масс-мэдыя адбілася выступленьне на ім галоўнага рабіна Хайфы Шэра Яшува Коэна. Аднас сродкі масавай інфармацыі пішуць не аб тым, што ён сказаў на Сынодзе. Зьвяртаюць амаль выключную ўвагу на тое, што размаўляючы з журналістамі ў кулюарах ён скрытыкаваў так званае “маўчыньне” Папы Пія 12-га ў часе Другой Сусьветнай Вайны. Зрэшты галоўны рабін Хайфы прызнаў, што гэты Папа патаемна намагаўся дапамагаць Гэбрэям.
Чаго ж аднак тычылася прамова рабіна да айцоў Сыноду? На гэта адказаў арцыбіскуп Гоўдэцкі з Польшчы. Познаньскі мітрапаліт ёсьць біблістам, вучыўся таксама ў Ерусаліме. На працягу 14-ці гадоў старшынстваваў камісіі Эпіскапату Польшчы да спраў хрысьціянска-гэбрэйскага дыялогу. Як заўважыў арцыбіскуп Гоўдэцкі, выступленьне рабіна Хайфы ў зале Сыноду было выразна падзеленае на дзьве часткі. Першая з іх, тэалагічная, тычылася цэнтральнай ролі Торы ў юдаізме. Другая паказвала палітычную натуру юдаізму. “А гэта трэба ацэньваць не ў тэалагічных катэгорыях але палітычных- сказаў арцыбіскуп Гоўдэцкі. Нам досыць цяжка зразумець тэакратычнае спалучэньне аднаго з другім, палітыкі і рэлігіі. Ён таксама заўважыў цяжкасьць, якая тут існуе і на гэтую цяжкасьць рабін зьвярнуў увагу даючы інтэрв”ю італьянскай газэце “Ля Рэпубліка”. Я думаю- сказаў на заканчэньне арцыбіскуп Гоўдэцкі- што рабін Хайфы здае сабе справу з таго, як вялікая на сёньняшні дзень ў Ізраілі роля рабінату ды артадаксальных гэбрэяў. Заўважае аднак таксама, што аўтаномія абедзьвух матэрый, гэта значыць рэлігійнае сфэрэ ды палітычнай ёсьць рэччу вельмі каштоўнаю”.
На сэсіі Сыноду ўзяў голас таксама кардынал Вануа. Ён пазнаёміў сынадальных айцоў з дакумантам “Гэбрэйскі Народ і яго Сьвятое Пісаньне ў хрысьціянскай Бібліі, выдадзеным у 2001-м годзе Папскаю Біблійнаю Камісіяю. Французскі кардынал, які вядомы як бібліст, прыпомніў, між іншым, што паводле гэтага ватыканскага дакуманту дыялог хрысьціян і гэбрэяў магчымы. ды адначасна вельмі патрэбны. Бо ж хрысьціян і гэбрэяў спалучае багатая супольная спадчына. Адначасна трэба адстараняць двухбаковыя ўпярэджаньні ды непаразуменьні. Трэба лепш іх пазнаваць ды ўзмацоўваць ўзаемныя сувязі.








All the contents on this site are copyrighted ©.