2008-10-08 14:09:01

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 8-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Айцах Царквы.
Сьвяцейшы Айцец прывёў многа высказваньняў Апостала Паўла, якія выяўляюць яго стаўленьне да Ісуса з Назарэту, значыць да так званага Ісуса Гістарычнага. У Другім Пасланьні да Карынцыянаў Павал піша
RealAudioMP3
Такім чынам і мы адгэтуль нікога ўжо не ведаем у целе але калі нават і паводле цела мы пазналі Хрыста то ўжо больш не ведаем Яго ў такі спосаб”. Апостал прызнае, што ў мінулым пэрыядзе ягонае пазнаньне Хрыста абапіралася на катэгорыях чыста чалавечых. Хаця не меў нагоды з Ім пазнаёміцца асабіста прыкмячаў у Ім звычайнага чалавека, не ашуканца ці пракляцце для Ізраіля.
Пасьля дасьведчаньня пад Дамаскам- сказаў Папа Бэнэдыкт 16-ы ў часе сёньняшняе катахэзы- Павал заўважвае, што Ісус з Назарэту ёсьць спадкаемцам Патрыярхаў, нашчадкам Давіда, ў якім ажыцьцяўляюцца прароцтвы Старога Запавету. У сваіх Пасланьнях Павал спасылаецца да навучаньня Ісуса, хаця не пералічвае Яго імя, заступаючы яго акрэсьленьнем Госпад, якое спасылаецца да факту Уваскрасеньня.
Ва ўсім сваім навучаньні- сказаў на заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец- Павал не гаворыць аб Ісусе як аб кімсьці, хто належыць да гісторыі, да мінуўшчыны. Ісус Хрыстос паводле яго ёсьць перад усім Жыцьцём нашага жыцьця тут і цяпер.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.