2008-10-07 13:34:00

Пачатак прац Сыноду Біскупаў: Папа Бэнэдыкт 16 аб Слове Божым і жыцьці


Пачаліся пленарныя працы Сыноду Біскупаў Каталіцкай Царквы сьвету, у якім прыймае ўдзел 253-ы герархі, ды запрошаныя Папам дэлегаты іншых хрысьціянскіх веравызнаньняў на чале з Патрыярхам Канстантынопаля Барталамеям І-м ды ( першы раз у гісторыі Сыноду прадстаўніком юдаізму) галоўным рабінам Хайфы Коэнам
Бэнэдыкт 16, адкрываючы працы Сыноду Біскупаў, спаслаўся між іншым, пра што пішуць усе прэсавыя агенцтвы, да фінансавага крызісу на сьвеце, сказаўшы: “мы бачым цяпер, што з упадкам вялікіх банкаў грошы зьнікаюць. Яны ёсьць нічым а ўсе гэтыя справы, якія здаваліся быць сапраўднымі, аказаліся другараднымі”. Папа выказаў перакананьне, што павінен аб гэтым памятаць кожны, хто, - як гэта сказаў,- будуе жыцьцё толькі на рэчах бачных, такіх як посьпех, кар”ера ці грошы. Сапраўдным рэалістам ёсьць толькі той, хто прытрымліваецца Слова Божага. Справа ідзе перад усім аб унутраным прыняцьці гэтага Слова.
Затым голас узяў Гэнэральны Сакратар Сыноду Біскупаў арцыбіскуп Нікола Этэровіч, які склаў справаздачу працы сакратарыяту Сыноду у трох апошніх гадах, значыць ад папярэдняга 11-га Звычайнага Зграмаджаньня, прысьвечанага Эўхарыстыі.
Увядзеньнем да дыскусіі сынадыльных айцоў у найбліжэйшых трох тыднях было доўгае выступленьне кардынала Марка Уэлета. Ён падкрэсьліў душпастырскую і місійную мэту сынадальнага зграмаджаньня. Справа тут ідзе- як сказаў- пра супольнае слуханьне Слова Божага, каб адказаць на гэты дар любоў”ю да Сьвятога Пісаньня і абвяшчаньнем яго пасланьня ўсім людзям. Сынод мае абмеркаваць, як былі зьдзейсьненыя ўказаньні Другога Ватыканскага Сабору аб Слове Божым у яго спалучэньні з аднаўленьнем Касьцёла, з экумэнічным ды міжрэлігійным дыялогам.
Рабін Гайфы Когэн назваў сваю прысутнасьць на Сынодзе Біскупаў “знакам надзеі, пасланьнем любові і мірнага суіснаваньня”.
На асабістае запрашэньнеПапы Бэнэдыкта 16 прадстаўнік нехрысьціянскае рэлігіі ўпершыню ў гісторыі Царквы узяў голас на Сынодзе. Сваё выступленьне на тэму месца Сьвятога Пісаньня ў гэбрэйскай традыцыі закончыў асуджэньнем словаў, якія сказаў прэзыдэнт Ірану у адрас Гэбрэяў.
Кагэн сказаў, што прыбыў на Сынод “па шляхах, якія запачаткаваў Папа Ян 23-ці, а якія знайшлі свой кульмінацыйны пункт у жыцьці і дзейнасьці Яна Паўла ІІ”. Фальшывыя ды зласьлівыя пагрозы і антысэміцкае падбухторваньне прынесьлі балючыя ўспаміны трагэдыі нашага народу, ахвяр Галакосту, сказаў рабін, якія маем надзею і пра гэта молімся ніколі больш не паўторацца,”- падкрэсьліў 82-х гадовы рабін горада Хайфы.
Працы Сыноду працягваюцца. Больш вестак пра ягоны ход слухайце ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.