2008-10-06 13:59:33

Пачатак Сыноду Біскупаў


Урачыстаю Сьвятою Імшою, адслужанай ў Базыліцы Сьвятога Паўла за Мурамі ў Рыме 5-га кастрычніка, пачаліся працы 12-га Звычайнага Зграмаджаньня Сыноду Біскупаў. Літургіі старшынстваваў Бэнэдыкт 16 а саслужылі сынадальныя айцы, якія на працягу найбліжэйшых тыдняў будуць абмяркоўваць пытаньне: “Слова Божае ў жыцьці і місіі Касьцёла”. Да гэтае тэмы спаслаўся Папа ў сваім казаньні падкрэсьліваючы, што Слова Божае павінна знайсьціся ў цэнтры кожнага грамадзкага жыцьця. Спаслаўся тут да Гасподняга Вінаградніку ды прыпомніў, што і ў нашых часах многа народаў, калісьці багатых вераю і пакліканьнямі, прыпамінае сёньня пакінуты вінаграднік. Некаторыя, абвявіўшы “сьмерць Бога”, самі занялі Яго месца як адзіныя кавалі свайго лёсу і абасалютныя валадары сьвету. Ці сапраўды гэта зрабіла іх больш свабоднымі і шчасьлівымі?- запытаўся Папа. “Калі людзі абвяшчаюцца адзінымі і абсалютнымі панамі сябе і стварэньня, ці ж сапраўды змогуць збудаваць грамадзтва, ў якім пануе свабода, справядлівасьць і мір? Здараецца хутчэй – на што паказвае хроніка штодзённых здарэньняз- што ідуць далей: перавышае жаданьне ўлады, эгаістычныя інтарэсы, несправядлівасьць вызыск і рознага роду насільле? Вынікам гэтага чалавек стаецца што-раз больш самотным а грамадзтва што-раз мацней падзеленае і поўнае закалоту”.
Бэгэдыкт 16 прыпомніў адначасна словы Ісуса, што вінаграднік не будзе аднак зьнішчаны. Ажыцьцяўленьнем гэтага прадказаньня былі як перамога Хрыста над сьмерцю так і пашыраньне Эвангэльля сярод народаў. Знакам гэтага прадказаньня ёсьць таксама цяперашняе Сынадальнае Зграмаджаньне, якое жадае заняцца асноўнаю для Касьцёла справаю, якою ёсьць Слова Божае.
Сьвяцейшы Айцец указаў таксама эвангэльскія заданьні, якія стаяць перад сучасным Касьцёлам, не абмінаючы пытаньня новае эвангэлізацыі і адказу на пытаньні сучасных людзей аб сэнсе жыцьця і сьмерці. Дзеля гэтага трэба, каб Слова Божае асьвячала ўсе галіны жыцьця: сям”ю і школу, культуру, працу і адпачынак. Верныя, падобным чынам як Хлебам Эўхарыстыі, павінны штодня харчавацца Словам Божым- завершыў сваё казаньне Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.