2008-10-06 14:02:07

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 5-га кастрычніка


А паўдні гэтага дня вернікі і паломнікі прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім слове да сабраных Бэнэдыкт 16 спаслаўся да Сынадальнага Зграмаджаньня, якое толькі што пачало працы ў Рыме. Папа заахвоціў верных да малітвы ў намеры прац Сыноду, паясьняючы адначасна значэньне Сыноду Біскупаў для адзінства Касьцёла, ў якім жыве Хрыстос. Касьцёла, які пілігрымуе на працягу ўсяе гісторыі. Гэтая ўстанова, як падкрэсьліў Папа, мае ўзмацоўваць адзінства і супрацоўніцтва паміж ім а біскупамі сьвету, як у абмене інфармацыямі так і ў пытаньнях згоднасьці навучаньня і душпастырства.








All the contents on this site are copyrighted ©.