2008-10-04 14:03:43

Папа Бенедыкт 16 нанёс у мінулую суботу візіт прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Жоржо Наполітано у палац на гары Квірынал у Рыме, які быў пабудаваны Рыгорам 13-м і пакінуты папамі крыху больш за 100 гадоў таму.


( голас Папы):"...Гэты мой візіт зноў сцвярджае, што Квірынал і Ватыкан - гэта прыгоркі,...якія сымбалізуюць узаемную павагу Дзяржавы і Царквы, гатовых супрацоўнічаць дзеля агульнага дабра кожнай чалавечай асобы і мірнага руху грамадскага жыцця". - сказаў Папа. падкрэсліўшы найперш агульную заангажаванасць ў абарону жыцця, сям'і, школы і іншых фундамантальных правоў чалавека.
Візіт прымеркаваны да дня святога Францыска Асізскага. Сёння жыхары усіх Апенінаў распачалі дзень малітваю да свайго нябеснага апекуна,падкрэсліваючы, што за 800 гадоў францысканства сфармавала каштоўнасці жыцця Эвангеллем. Сустрэча Папы ў якасці галавы дзяржавы Ватыкан да італьянскага прэзідэнта адбываецца таксама ў знаменальны момант 60-годдзя Канстытуцыі ІР.Католікі краіны – і гэта неаднаразова адзначвалася ў Квірыналі – унеслі значны ўклад у распрацоўку асноўнага закону краіны і цэлае палітычныае жыццё Італіі. Менавіта католікі распрацавалі нават канцэпцыю свецкасці дзяржавы і аддзялення яе ад рэлігіі. Адыграўшы рашучую ролю ў стварэнні гарманічнай тканкі свабоды сумлення, італьянскія католікі працягваюць уплываць на новую гісторыю старажытнейшай кпаіны ў культурна-рэлігійным аспекце, якая сфармавала ўсю сучасную цывілізацыю. Канстытуцыя Італіі і праз 60 гадоў свайго існавання паказвае карысць спалучэння свецкасці і рэлігійнасці у дзяржаве, якая дынамічна развіваецца, захоўваючы дэмакратычныя прынцыпы дзяржаўнасці.
Гэта ўжо другое адведванне нямецкім Папам Квірынала. Першы раз ён тут пабываў пры папярэднім прэзідэнце – Карло Чампі. “Законнасць і здаровая свецкасць дзяржавы – вось вартасці, якія чэрпаюць моцу з рэлігійнасці, ператвараючыся ў сапраўды дзяржаўныя нормы.. і этычныя фундаманты... грамадства",- зазначыў тады Бенедыкт 16.Цяпер прыняццё Папы разам з Дзяржсакратаром Ватыкана кард.Тарчізіо Бертоне, ужо добра вядомым у Беларусі пасля нядаўняга візіту да нас, таксама ў суправаджэнні рымскай курыі ў Квірынальскім палацы прэзідэнтам Італіі Наполітано, прэм'ерам Берлусконі і ўсімі сенатарамі ды парламентарыямі прайшла ў цудоўнай старажытнай форме. Асабліва пашчасціла сёння турыстам, бо Папа пераехаў вельмі павольна Тыбр з ватыканскага берагу на палацінскі ў адкрытым чорным аўтамабілі, вітаючы натоўпы, суправаджаны сваёй гвардыяй, якая бегла побач аўтамабіля і - ўжо на іншым беразе - кавалерыстамі, апранутымі ў пышныя адзенні каралеўскага перыяду на вараных конях. Хаця некалькі разоў за гэтыя паўгадзіны брызгаў дождж, людзі ў захапленні сачылі за падзеяй. Фатаздымкі, змешчаныя на нашым сайце ў інтэрнеце, паказваюць вялікую мастацкую прыгажосць некалі папскага палацу на гары Квірынал. Перад развітаннем з прадстаўнікамі ўладаў Італьянскай Рэспублікі Папа сказаў:"Сіньёр Прэзідэнт. У так значным месцы хачу аднавіць запэўніванні ў маёй любові, можна сказаць. надзвычайнай. да гэтай дарагой мне нацыі. Вам, усім італьянкам і італьянцам запэўніваю маю пастаянную малітву. якою прыклікаю мацярынскага заступніцтва Марыі - абажанай з вялікай пашанаю ва ўсіх кутках Апенінскага паўвострава і астравах краіны, што бачыў таксама пры маіх пастырскіх адведваннях Хай Бог абараняе і блаславіць Італію і ўсіх яе жыхароў!"- заключыў Бенедыкт 16. Пасля прэзідэнцкага вокліча "Гонары Ягонае Святасці" быў дадзены салют і прагучаў - як і пры сустрэчы - спачатку Ватыканскі, а потым італьянскі гімны.







All the contents on this site are copyrighted ©.