2008-10-03 14:30:32

Цар Мікалай ІІ будзе рэабілітаваны


Найвышэйшы суд Расеі прыняў рашэньне аб рэабілітацыі цара Мікалая ІІ і чальцоў яго сям’і. Гэтым самым заканчваюцца захады сям’і Раманавых рэабілітаваць апошняга расейскага цара.
Суд прызнаў, што цар, яго жонка й пацёра дзяцей былі беспадстаўна рэпрэсаваныя й належыць ім права на рэабілітацыю. Раней адмову рэабілітацыі аргумэнтавалі адсутнасьцю афіцыйнага сьмяротнага прыгавору на царскую сям’ю.
Апошні цар Расеі быў разам зь сям’ёю расстраляны бальшавікамі падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1918 годзе ў Екацерынбургу й пахаваны ў невядомым месцы. У 1991 годзе астанкі царскай сям’і былі адшуканыя. 10 гадоў таму яны былі перапахаваныя ў саборы Пятра й Паўла ў Санкт-Пецярбургу.








All the contents on this site are copyrighted ©.