2008-10-03 13:55:22

"Гістарычным" назвала каталіцкая Царква Неапаля факт гасціннага прыняцця кардынала Крешэнцыё Сэпе Маскоўскім Патрыярхам Алексіем 2-м.


Яго Свяцейшаства, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій 2 , як выказваецца італьянскі друк, "пажалаваў беспрыцыдэнтную прывілею касцёлу Неапаля ў асобе яго пастыра." Упершыню ў гісторыі кардынал святой Рымскай Царквы афіцыйна запрошаны ў Маскву самім Патрыярхам і Сынодам РПЦ.
Кардынал Сэпе быў запрошаны галавою РПЦ год назад, падчас Сусветнай рэлігійнай сустрэчы, якая адбылася ў Неапалі . У рамках тае падзеі ў мінулагоднім кастрычніку кардынал падарыў Рускай праваслаўнай грамадзе Неапаля царкву Найсвятой Дзевы Марыі, уручыўшы ключы ад храма асабіста Мітрапаліту РПЦ Кірылу. "Гэты жэст, - гаворыцца ў заяве для друку, - быў высока ацэнены ў Расіі, асабліва найвышэйшымі герархамі РПЦ, якія ўспрынялі яго не толькі як выказванне сапраўднай душэўнай чалавечай дружбы, але і як канкрэтнае сведчанне экуменічнага працэсу і развіцця міжрэлігійнага дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.