2008-10-02 14:34:14

Пленарная сэсія Рады Біскурскіх Канфэрэнцый Эўропы ў Венгрыі


30 верасня 2008 г. у Эстэргоме (Венгрыя) адбылося адкрыццё Пленарнай сесіі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, якая будзе працягвацца да 3 кастрычніка. У пасяджэнні еўрапейскіх біскупаў прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які прадстаўляе Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.


«Як мага лепш выкарыстоўвайце магчымасці, якія маеце ў сваім распараджэнні, каб сеяць слова Божае сярод народаў вашых краінаў», — з такім заклікам звярнуўся Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI да ўдзельнікаў пасяджэння.


«„Сучасныя арэапагі“ заслугоўваюць асаблівай увагі з боку пастыраў Касцёла», — адзначана ў лісце Бэнэдыкта XVI, адрасаванага кардыналу Пэтэру Эрдзё, арцыбіскупу Эстэргомска-Будапешцкаму і старшыні Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. У сваім лісце Пантыфік таксама выказвае надзею і моліцца аб тым, каб прадстаўнікі сродкаў масавай камунікацыі адносіліся «з яшчэ большай павагай да праўдзівасці інфармацыі і да годнасці чалавечай асобы, (...) каб іх пасланне магло рэальна садзейнічаць стварэнню Валадарства Божага на зямлі».










All the contents on this site are copyrighted ©.