2008-10-02 14:27:13

Кардынал Сандры ў Армэніі


Экумэнічны акцэнт мела цырымонія асьвячэньня алеяў старшынёю Армянскае Апостальскае Царквы. Менавіта Патрыярх Карэкін ІІ старшынстваваў гэтай ўрачыстасьці 28-га верасьня ў Эчмяндзыне. З каталіцкага боку ў гэтай штогадовай ўрачыстасьці прыняў удзел Прэфэкт Кангрэгацыі для Усходніх Цэркваў. Кардынал Сандры перадаў Армянам прывітаньне ад Папы Бэнэдыкта 16-га. Бачачы энтузыязм удзельнікаў цырымоніі ён падкрэсьліў, што гэта паказвае на іх вялікую прывязанасьць да Царквы. На армянскіх урачыстасьцях у Эчмяндзыне ўдзельнічаў таксама Праваслаўны Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І-ы.








All the contents on this site are copyrighted ©.