2008-10-01 14:05:50

Рэкалекцыі ў Пінскай Сэмінарыі


З 27 па 29 верасня 2008 г. у пінскай Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага праходзілі рэкалекцыі на распачацце новага навучальнага года. Духоўныя практыкаванні правёў кс. Ігар Лашук SDB, пробаш парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Рэкалекцыі на распачацце новага навучальнага года — сталая практыка ў духоўных семінарыях.
«Прыгледзьцеся, браты, да паклікання вашага» — гэтыя словы, узятыя з паслання апостала Паўла, сталі своеасаблівым дэвізам сёлетніх духоўных практыкаванняў у пінскай семінарыі.


Канферэнцыі, якія кс. Ігар прамовіў да семінарыстаў, былі прысвечаны асобе святога апостала Паўла, год якога сёлета адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле.








All the contents on this site are copyrighted ©.