2008-09-30 13:19:43

Сьвята ватыканскае жандармэрыі



29-га верасьня сваё патранальнае сьвята ўшанавала ватыканская жандармэрыя, якой апякуном ёсьць Сьвяты Міхал Арнахёл. Ушанавана Сьвята з уваходам у жыцьцё ватыканскае жандармэрыі новага рэгуляміну ды прыняцьем новага сьцягу. Ватыканская жандармэрыя , якая чувае над бясьпекаю Папы Рымскага будзе неўзабаве прынята ў Інтэрполь. 27-га верасьня ў садах Папы ў Кастэльгандольфо жандармы ўшанавалі свайго патрона. На ўрачыстасьць прыбыў сам Бэнэдыкт 16, які падзякаваў ім за кампэтэнтнае і ахвярнае служэньне.








All the contents on this site are copyrighted ©.