2008-09-27 10:10:22

Бэнэдыкт 16 аб надзеі, якая збаўляе шлюбныя пары


Сужонкам, якія знаходзяцца ў крызісе многія людзі раяць сёньня сэпарацыю ці развод. Ёсьць аднак і такія людзі, якія—ідучы быццам бы “насуперак”- дапамагаюць ім адбудаваць разьбіты шлюбны саюз. Сваю радасьць з гэтае прычыны выказаў Папа прыймаючы ў сваёй летняй рэзыдэнцыі, ў пятніцу 26-га верасьня, ўдзельнікаў міжнароднага кангрэсу руху “Рэтрувайль”. Гэты французскі назоў абазнае “Адшуканьне”. Рух быў заснаваны ў 1977-м годзе канадзкімі сужонкамі Гі і Жанін Бэлян. Побач душпастыраў належаць да яго сужонкі- часта такія, якія самі зазналі горычы разьбіцьця і адшукалі страчаную еднасьць.
“У найбольш змрочных хвілінах сужонкі трацяць надзею- сказаў Бэнэдыкт 16. Важным ёсьць, каб іншыя яе зьбераглі. Трэба сапраўдных прыяцеляў, якія з поўнаю пашанаю, але таксама са шчыраю воляю дабра, будуць гатовымі падзяляцца ўласнаю надзеяю з тымі, якія яе страцілі. Гэта робіцца не ў сэнтымэнтальны спосаб ці перабольшаны, але зарганізаваны і сапраўдны. Вы стаецеся тады для разьбітага сужонства канкрэтнаю магчымасьцю пазытыўнага аднясеньня, якому ў розпачы можна даручыць сябе. Сужонкі ж, калі іх шлюбны саюз знаходзіцца ў крызісе, пападаюць у самотнасьць. Трацяць гарызонт еднасьці з Богам, з іншымі людзьмі ды з Касьцёлам. Тады вашыя сустрэчы- зьвярнуўся Папа да прысутных- даюць пункт апоры, каб поўнасьцю не згубіцца ды паступова выходзіць з крызісу. Я цешуся, бачачы у вас быццам-бы вартаўнікоў большае надзеі для сужонкаў, якія страцілі яе”.








All the contents on this site are copyrighted ©.