Апостальскі Візытатар для католікаў усходняга абраду на эміграцыі айцец Аляксандар
Надсан наведае Беларусь
Апостальскі візытатар каталікоў усходняга абраду на эміграцыі Аляксандар Надсан наведае
Беларусь напрыканцы лістапада бягучага году. У межах візыту таксама мае быць прэзэнтаваная
кніга да 50-годдзя святарскага служэння. Візыт айца Аляксандра Надсана плянавана
адбудзецца з 23 па 30 лістапада бягучага году. Пра гэта нашаму радыё паведаміла кіраўніца
беларуска грэка-каталіцкай духовай бібліятэкі Ірына Дубянецкая. Як адзначыла Дубянецкая,
у часе візіту плянавана мае адбыцца прэзэнтацыя кнігі пад назвай “Сонца Тваё не закоціцца
і месяц Твой не схаваецца”, што прысвечана сёлетняму пяцідзесятаму юбілею святарскага
служэння айца Аляксандра Надсана. Нагадаем, Аляксандар Надсан – апостальскі візытатар
для беларусаў-каталікоў усходняга абраду - нарадзіўся 8 верасня 1926 году ў Гарадзеі.
Пад час нямецкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы. Скончыў курсы
кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі ў Альбэртыне, менскай афіцэрскую школу БКА. З
1946 г. жыве у Вялікай Брытаніі. З 1971 г. - дырэктар бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў
Лондане.