2008-09-22 14:47:33

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 21-га верасьня


А паўдні гэтага дня вернікі прыбылі да летняй рэзыдэнцыі Папы Бэнэдыкта 16, каб супольна з ім адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні да вернікаў Папа спаслаўся да слоў, якія ён сказаў у дні выбару на Пятровую Сталіцу, калі спантанна прадставіўся верным як “просты, стціплы працаўнік ў Гасподнім Вінаградніку”. Абмяркоўваючы прыповесьць аб работніках Божага Вінаградніка, прыповесьць якая была чытаная ў Касьцёлах у нядзелю 21-га верасьня, Сьвяцейшы Айцец сказаў, што Госпад узнагароджвае ўсіх без вынятку за іхнія заслугі і што ёсьць гэта дасканалы вобраз любові Бога. “Змагчы працаваць ў Гасподнім Вінаградніку, пайсьці на службу да Яго, супрацоўнічаць з Ім зьяўляецца само ў сабе каштоўнаю ўзнагародаю, якая ўзнагароджвае ўсялякую працу. Гэтак разумее аднак толькі той, хто любіць Госпада і Ягонае Каралеўства. Хто працуе выключна дзеля заплаты, не заўважыць ніколі вартасьці таго неацэнны скарбу.- сказаў Бэнэдыкт 16. Указаў затым прыклады адданых работнікаў-Апосталаў: мытніка Матэя і Паўла.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік адносна дапамогі насельніцтву, якога кранула ў апошнім часе сьціхійнае няшчасьце, менавіта насельніцтва Гаіці, Кубы, Дамініканы ды амэрыканскага штату Тэксас. Маліўся, каб у абліччы гэтай катастрофы, салідарнасьць і братэрства ўзялі верх над кожнаю іншаю рацыяю.
Папа спаслаўся таксама да 63-е Сэсіі Агульнага Зграмаджаньня ААН.
RealAudioMP3
З нагоды гэтае так важнае сустрэчы з удзелам кіраўнікоў усіх дзяржаваў сьвету, жадаю паўтарыць мой заклік пра тое, каб з адвагаю ўзьнята і ажыцьцёўлена рашэньні, якія неабходныя да адстараненьня скрайнага ўбоства, голаду, праблемы доступу да ведаў, бедства пандэміі, якая кранае перад усім найслабейшых. Гэтае заданьне- сказаў Папа- хаця патрабуе многіх адрачэньняў у гэтым цяжкім для сусьветнае эканомікі мамэнце, прынясе важныя карысьці як для разьвіцьця краінаў, якія патрабуюць дапамогі з-за мяжы, так і для міру ды для дабрабыту ўсяго зямнога шару”.
Бэнэдыкт 16 выказаў таксама духоўную блізкасьць з хворымі на Альцгаймэра і іхнімі сем”ямі. 21-га верасьня прыпадаў Дзень Салідарнасьці з церпячымі на гэтую хваробу, што абвясьціла Сусьветная Арганізацыя Здароў”я. Мяркуецца, што на сьвеце ёсьць іх больш за 26-ць мільёнаў, з чаго 6.5 мільёна ў Эўропе.








All the contents on this site are copyrighted ©.