2008-09-19 14:46:35

Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ўнесла новы дынамізм у жыцьцё Касьцёла ў Францыі


На думку старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Францыі кардынала Андрэ Вэн-Труа падарожжа Бэнэдыкта XVI у Парыж унесла ў жыццё Касцёла ў Францыі новы дынамізм. Па словах Мітрапаліта Парыжскага Святы Айцец перадаў Францыі і французскім католікам моцнае пасланне супакою, даверу і прыязнасці.


«Цешымся, што маглі перажыць з ім гэтыя дні і атрымаць ад яго падтрымку ў справе нашых душпастырскіх і апостальскіх ініцыятываў», — адзначыў кардынал Андрэ Вэн-Труа.


Мітрапаліт нагадаў, што падчас сустрэчы з епіскапатам Бэнэдыкт XVI разважаў над шэрагам праблемаў, якія вельмі хвалююць біскупаў Францыі. Пантыфік закрануў пытанні, якія датычаць сем’яў, моладзі, паклікання да святарскага і манаскага жыцця, а таксама міжрэлігійных адносінаў і экуменізму.










All the contents on this site are copyrighted ©.