2008-09-18 13:47:02

У Беларусі зьявіўся прававы сайт для дзяцей


У беларускім інтэрнэце зьявіўся новы й дужа цікавы сайт www.mir.pravo.by – Дзіцячы прававы сайт, які прызначаны для дзетак ад 6 да 16 гадоў.
Сайт пабудаваны ў гульнёвай форме. Зарэгістраваўшыся, дзіця патрапляе на маляўнічую мапу, дзе ёсьць некалькі аб’ектаў: “Дом”, “Школа”, “Крама”, “Лаўка”, “Парк”, “Вуліца”, “Гульнёвая пляцоўка”. На кожным з аб’ектаў дзіцёнка вучаць адпаведнай прававой інфармацыі. На “вуліцы” інспэктар ДАІ распавядае, як слушна паводзіць сябе на дарозе. У “Школе” настаўніца прапануе розныя тэсты па правах дзіцяці ды Канстытуцыі. У краме прадавачка Цёця Клава запрашае азнаёміцца з куточкам спажыўца. У “парку” ды на “лаўцы” перад дзіцёнкам ставяцца задачы маральнага выбару: ці дапамагчы сябру ў бядзе, што рабіць, калі дарослыя хлопчыкі забралі мабільнік, ці трэба ў жыцьці хлусіць. За ўсе сытуацыі гулец атрымлівае балы ды патрапляе ў агульны рэйтынг сайту.
Распацаваны сайт Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі на замову Адміністрацыі прэзыдэнта. Гэта здорава адчуваецца! У разьдзеле пра дзяржаўныя сымбалі дзіця знаходзіць відэа, на якім цёцечка за кадрам кажа: “Гэта наш герб. Праўда, прыгожы?”. А яшчэ распавядае пра тое, што чырвоная зорка не гербе – даўні сымбаль чалавека. У школе гульцу тлумачыцца, на колькі гадоў абіраецца прэзыдэнт і колькі артыкулаў у Канстытуцыі.
Апроч гэтага, сайт мае шыкоўную віртуальную галерэю беларускага мастацтва, агульныя зьвесткі пра краіну.
Нягледзячы на кароткі тэрмін існаваньня праекту, на ім зарэгістравалася ўжо больш за 400 дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.