ААН: Папа моліцца аб далейшай рэалізацыі мэтаў разьвіцьця тысячагоддзя
Бэнэдыкт XVI заклікаў кіраўнікоў міжнароднай супольнасці нанава атаясаміць сябе з
вялікімі маральнымі ідэаламі і трансцэндэнтнымі фундаментамі справядлівасці, якія
заключаны ва ўстаноўчых дакументах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З нагоды 63-й сесіі
Генеральнай Асамблеі ААН, якая распачалася 16 верасня 2008 г. у Нью-Йорку, кардынал
Тарчызіо Бэртонэ накіраваў ад імя Святога Айца пасланне да ўдзельнікаў экуменічнага
набажэнства, якое папярэднічала адкрыццю сходу.
Дзяржаўны сакратар Яго
Святасці папы Бэнэдыкта XVI запэўніў аб малітве Святога Айца ў інтэнцыі дыпламатаў
і працаўнікоў ААН, каб яны змаглі вырашыць тэрміновыя пытанні, якія датычаць «далейшай
рэалізацыі мэтаў развіцця тысячагоддзя, праграмы на карысць развіцця Афрыкі (NEPAD),
а таксама іншых ініцыятываў, дзякуючы якім уся сям’я чалавецтва зможа карыстацца дабротамі
глабалізацыі».
Ініцыятарамі экуменічнай малітвы дыпламатаў і кіраўнікоў
ААН з’яўляюцца Нью-Йоркская архідыяцэзія і сталы наглядальнік Апостальскай Сталіцы
пры ААН арцыбіскуп Чэлесціно Мільёрэ. Паводле Catholic.by