2008-09-15 10:59:43

Эўхарыстычная працэсыя ў Люрд у нядзелю 14-га верасьня


Апошнім пунктам нядзельнае праграмы візыту ў Люрд была Эўхарыстычная працэсыя. На заканчэньне гэтага набажэнства прылучыўся да яго Сьвяцейшы Айцец. Яго прамова да ўдзельнікаў працэсыі была незвычайным асабістым разважаньнем аб жывой прысутнасьці Бога сярод свайго народу. Цэнтрам малітвы былі словы: кантэмпляцыя- адарацыя- любоў – ахвяраваньне сябе. Мы абажаем Таго, які ёсьць ў пачатку нашае веры ды адначасна дазваляе на сябе глядзець і ёсьць адкрытым на нашыя пытаньні, на нашую любоў. Папа паклікаў вернікаў да прызнаньня сапраўднае прысутнасьці Хрыста ў жыцьці кожнага чалавека. Маліўся, каб чэрпаныя з абажаньня сілы сталіся крыніцаю апостальскага дынамізму таксама для тых, якія выказваюць жаданьне абьяднаньня з Хрыстом, але не могуць прыймаць Яго ў сакраманце.
RealAudioMP3
Ахвяруймася, ахвяруймася Таму, які даў нам усё, які прыйшоў не на тое, каб сьвет асудзіць, але на тое, каб яго збавіць. Прызнайма ў нашым жыцьці актыўную прысутнасьць Таго, якога тут абажаем. Ахвяруйма Яму нашае жыцьцё- заклікаў Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.