2008-09-15 10:48:48

Cустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з французскімі біскупамі


Наш рэпартаж з падарожжа пачнем ад сустрэчы Папы з французскім Эпіскапатам, якая адбылася ў нядзелю 14-га верасьня ў Люрд у Касьцёле Сьвятой Бэрнадэты.
У прывітальнай прамове старшыня Французскага Эпіскапату кардынал Вэнт-Труа гаварыў аб цяжкім грамадзкім кантэксьце: як крызіс установы сям”і, сыстэме адукацыіці перадаваньня вартасьцяў, аб парушаньні годнасьці чалавека ў эканоміцы і навуковых дасьледааньнях.
У адказе Бэнэдыкт 16 сказаў вельмі разбудаваную, праграмную прамову, ў якой спаслаўся да ўсіх важнейшых пытаньняў, якімі турбуецца мясцовы Касьцёл.
Місія біскупа мае перад усім духоўны характар. Ейнаю мэтаю ёсьць будаваньне супольнасьці веры. Да сьпелага жыцьця вераю патрэбная катахэза. Найважнейшым не ёсьць мэтады але зьмест. Прыпамінаючы аб гэтым Бэнэдыкт 16 паклікаў французскіх біскупаў да адважнага абвяшчаньня веры. Падтрымаў іхнюю турботу пра сьвятарскія і законныя пакліканьні ды заахвоціў да братэрскага падтрымліваньня сьвятароў: “сьвятарства ў Касьцёле неабходнае для дабра самых сьвецкіх асоб”.
Чарговаю тэмаю была сітуацыя сем”яў. Яны зьяўляюцца асноваю грамадзтва. Сьвяцейшы Айцец падтрымаў дзеяньні Эпіскапату Францыі, якія падтрымліваюць сям”ю як неразлучны саюз мужчыны і жанчыны. “Трэба суправаджаць сем”і, якія перажываюць цяжкасьці, дапамагаць ім у зразуменьні важнасьці шлюбнага саюзу, заахвочваць, каб не рэлятывізавалі волі Бога і правоў жыцьця, якія Ён нам даў”. Асабліва балючым пытаньнем- прызнаў Папа- зьяўляецца праблема разведзеных асоб, якія паўторна заключылі шлюбны саюз. “Касьцёл станоўча падтрымлівае прынцып неразрыўнасьці сужонства, акружаючы найбольшаю любоў”ю тыя асобы, якія з многіх прычын не ўмеюць яго перасьцерагаць. Не да прыняцьця ёсьць ініцыятывы, якія намерваюцца да прызнаньня нефармальных саюзаў”- зазначыў Бэнэдыкт 16.
На заканчэньне сваёй прамовы Папа ўказаў французскім біскупам патрэбу імкненьня да сапраўднага духоўнага вызваленьня. Пераадоленьне страхаў і вызваленьне з грахоў дапаможа зразумець, што Бог не ёсьць ворагам але поўным дабраты Стварыцелем.








All the contents on this site are copyrighted ©.