2008-09-13 10:34:27

Сустрэча Папы з французскаю моладзю


На вонкі Катэдры Нотр-Дам у набажэнстве прыймалі ўдзел тысячы маладых людзей, якія ўсю ноч правялі на малітоўным чуваньні, каб у суботу 13-га верасьня прыняць ўдзел ў Сьвятой Імшы, якую Папа адслужыў на Плошчы Інвалідаў у Парыжы.
“Дух Сьвяты і крыж гэта скарбы, якія вам перадаю. Ніколі пра іх не забывайце”- сказаў Сьвяцейшы Айцец да францзскае моладзі. Пасьля Вячэрні радасна віталі Папу тысячы маладых людзей. Сьвяцейшы Айцец падзякаваў за гэты энтузыязм. RealAudioMP3
У сваім разважаньні да моладзі спаслаўся да імкненьняў кожнага маладога чалавека, да жаданае імі любові і праўды. Адказам на жаданьне праўды ёсьць мудрасьць, якая абьявілася ў крыжы Хрыста. “Многія з вас носіць на шыі ланцужок з крыжыкам- сказаў Сьвяцейшы Айцец- Я таксама яго нашу, як і ўсе біскупы. Гэта каштоўны сімвал веры, бачны і матарыяльны знак абьяднаньня з Хрыстом”. Папа прыпомніў, што для хрысьціян крыж ёсьць сімвалям мудрасьці Бога і Яго бязмежнае любові. “Ведаю- зноў сказаў Бэнэдыкт 16- што аддаваньне пашаны крыжу падвяргае часам на насьмешкі, а нават на перасьледаваньні. Крыж у пэўным сэнсе выстаўляе чалавека на небясьпеку. Аднак таксама ўзмацоўвае ласку Божую ды пацьвярджае нашае збаўленьне. “Сёньня вечарам даручаю вам крыж Хрыста- сказаў Папа да французскае моладзі. Развітваючыся з моладдзю запэўніў іх, што сам Дух Сьвяты дасьць сілу іхняму сьведчаньню, калі сваім прыяцелям будуць расказваць аб Хрысьце.








All the contents on this site are copyrighted ©.