2008-09-13 14:03:38

Папа ў Францыі: Сьвятая Імша на Плошчы Інвалідаў


У суботу 13-га верасьня, раніцай, Сьвяцейшы Айцец адведаў Французскі Інстытут у Парыжы, які існуе ад 1795-га году. Затым Бэнэдыкт 16 прыбыў на Плошчу Інвалідаў, каб адслужыць Сьвятую Імшу. Як падаюць ватыканскія крыніцы было больш за 250-т тысяч вернікаў. Літургія была адслужана ў памяць Сьвятога Яна Хрызастома. Папу прывітаў арцыбіскуп Парыжа кардынал Вэнт-Труа. У сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб памёршым і ўваскрослым Хрысьце, які прысутны ў Эўхарыстыі. Хрыстос нас вызваляе ад ідалаў ды робіць магчым нашае ўдзельнічаньне ў Ягоным жыцьці. Хрыстос ёсьць скалою на якой пабудаваны Касьцёл.
Папа спаслаўся да сказу з Пасланьня Сьвятога Апостала Паўла да Карынцыянаў, які заклікае “ўхіляцца ад ідалапаклонства”. Гэты заклік астаецца важным і сёньня. Ці ж сучасны сьвет не стварыў сваіх ўласных бажкоў ?- запытаўся Сьвяцейшы Айцец. Ці ж не браў прыкладу, магчыма несьвядома, са старажытных паганаў, адварочваючы чалавека ад яго сапраўднае мэты, ад шчасьця Жыцьця Вечнага з Богам? Гэтае пытаньне, якое кожны сумленны чалавек мусіць паставіць. Што ёсьць важным у маім жыцьці? Што я стаўляю на першым месцы- сказаў Бэнэдыкт 16. І запытаўся: “Ці ж грошы, жаданьне валоданьня, жаданьне ўлады і нават жаданьне ведаў не адвярнулі чалавека ад яго канчатковае мэты?
Папа далей зьвярнуў увагу, што прыбіраючы розныя постаці “культ бажкоў” зьяўляецца ўласьціваю тэндэнцыяю нашым часам. Гэтая спакуса аддаваньня пашаны мінуўшчыне ды абажаньня будучыні, якая яшчэ не надыйшла, выходзіць з веры, што сваімі ўласнымі сіламі чалавек не здольны стварыць вечнага шчасьця на зямлі”- падкрэсьліў на заканчэньне свайго казаньня Папа.
Пасьля Сьвятой Імшы Папа прыбыў да Апостальскае Нунцыятуры дзе паабедаў з біскупамі Францыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.