2008-09-13 10:00:24

Вячэрня ў Катэдры Нотр-Дам


Чарговым пуктам праграмы візыту, ў пятніцу 12-га верасьня, была Вячэрня адслужана ў Катэдры Нотр Дам з удзелам духавенства, законніц ды сэмінарыстаў. Сярод прысутных былі прадстаўнікі іншых хрысьціянскіх Цэркваў і супольнасьцей.
Пунктам выхаду разважаньня Сьвяцейшага Айца была самая Катэдра Нотр-Дам: знак прысутнасьці Бога сярод людзей. Папа прыпомніў, што згодна з навучаньнем Айцоў Царквы сьвятыня гэта канкрэтны знак нябеснага Ерусаліму, а адпраўляная ў ёй Літургія ўключае нас ў Нябесную Літургію.
Затым Сьвяцейшы Айцец перайшоў да разважаньня над самым Касьцёлам, якога сапраўдным будаўнічым ёсьць Ісус Хрыстос ды Ягонае Слова. Адсюль вельмі важным ёсьць , каб у Касьцёле давана належную ўвагу слуханьню і абвяшчаньню Слова Божага. Папа падкрэсьліў, што нашае дзеяньне ў служэньні Слову Божаму ёсьць чымсьці цудоўным. Становіць прыладу Духа. Бог у сваёй пакоры паслугоўваецца намі, каб пашыраць сваё Слова. Бэнэдыкт 16 ўказаў затым на значэньне Слова Божага ў жыцьці сьвятароў, сэмінарыстаў і пасьвячаных асоб. “Вам Слова Божае ёсьць даручанае як каштоўнае дабро- зьвярнуўся Папа да сэмінарыстаў- зьберагайце Яго, якое чыніць тое, што гаворыць Бог. Затым прыпомніў, што законнікі, законніцы і ўсе пасьвячаныя асобы ў асаблівы спосаб жывуць Божаю Мудрасьцю, якая выказана ў Яго Слове: “Вашым адзінным багацьцем, якое пераможа вякі і заслону сьмерці, ёсьць Слова Госпада”- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.