2008-09-12 15:31:36

"Каўчэг 2008" - так называецца міжнародны семінар УГКЦ. У Трэці раз ён прайшоў у Львове ва Святаўспенскай Унеўскай лаўры. Дні нацыянальнай культуры польскага, украінскага і яўрэйскага народаў прывабілі шмат моладзі.


Узаемапаразуменне і ўзаемапранікненне ўкраінскай,яўрэйскай і польскай культур сталіся ў цэнтры вывучэнне і пошуку узаемапавагі падчас семінару. Выбітныя навукоўцы кожнай нацыянальнай групы расказалі студэнтам пра складаныя моманты ў гісторыі трох народаў, калі стасункі палякаў, яўрэяў і ўкраінцаў даводзіліся да драматычных сітуацый. Як сказаў прафесар Уладзіслаў Філар з Варшавы, перафразаваўшы Тараса Шаўчэнку "трэба, каб дзеці ведалі, што іхныя бацькі і дзяды памыляліся" Краналіся балючыя пытанні, каб абмеркаваць і вытлумачыць гэтыя памылкі і каб яны больш ніколі не былі паўтараныя.У Львове напрыканцы семінара адбылася Прэсканфярэнцыя ў яўрэйскім культурным цэнтры "Хасед Ар'е". Арганізатары семінару - Усеўкраінскі цэнтр вывучэння галакосту "Тхума", Федэрацыя польскіх арганізацый Украіны і Украінскі каталіцкі універсітэт - зазначылі, што моладзь можа вучыць старэйшых талерантнасці. Актыўная падтрымка была дадзена ад Генконсульства Рэспублікі Польшча ў Львове.







All the contents on this site are copyrighted ©.